Цяпер у садках, школах, ВНУ Нараджэньне Хрыстова, Вялікдзень, Радаўніцу, Дзень маці «могуць» сьвяткаваць у адпаведнасьці з мэтадычнымі распрацоўкамі, зробленымі ў Праваслаўнай царкве. Апрача таго, Царкве дазволена разам з супрацоўнікамі міністэрства праводзіць экспэртызу праграмаў і падручнікаў па прадметах гуманітарнага цыклу. У школах і садках «могуць (з ініцыятывы бацькоў)» уводзіцца заняткі «праваслаўнага выхаваньня». Гэта прадугледжваецца праграмай супрацы, якую падпісалі міністар адукацыі і мітрапаліт Філарэт.

Міністэрства запэўнівае, што адукацыя застанецца сьвецкай. «Усе мерапрыемствы па супрацы з Праваслаўнай царквой будуць весьціся як пазаклясная і пазашкольная работа», — цьвердзіць галоўны інспэктар Мінадукацыі Анатоль Кучынскі. Чыноўнік адмаўляе магчымасьць чытаньня ў школах Закону Божага.

Год таму ўжо зьяўляліся чуткі пра Закон Божы ў школах. Аднак тагачасны міністар адукацыі Пятро Брыгадзін заявіў: «Пакуль я кірую міністэрствам, адукацыя застанецца сьвецкай».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Аркадзь Шанскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0