Ксёндз Адам Банэцкі, рэдактар польскага тыднёвіка «Tygodnik Powszechny»: Галоўнай заслугаю «Пакутаў» зьяўляецца тое, што словы, якія вымаўляліся падчас імшы бальшынёю бяздумна, — «Укрыжаваны за нас пры Понцію Пілаце, цярпеў і быў пахаваны; і на трэці дзень уваскрос…» — цяпер зноўку набываюць сэнс. У гэтым галоўная вартасьць фільму для хрысьціянаў.

Але ёсьць мноства сумневаў. Першы датычыць сьцьверджаньня аб тым, што фільм зьняты паводле Эвангельля. Гэта ня так. Ён зьняты паводле яго травэстацыі, запісу містычных візій Катарыны Эмэрых. Жорсткасьці, паказаныя ў Эвангельлі даволі агульна, там выступаюць у значным павелічэньні. У ім выкарыстаныя эпізоды з Эвангельля, але няма сапраўднай таямніцы.

Другая небясьпека ў тым, што глядач, які бачыць гэта жахлівае жорсткае злачынства супраць Хрыста, выходзіць з кінатэатру ўпэўнены, нібы таямніца Збаўленьня палягае ў тым, што Хрыстос цярпеў больш за ўсіх. Гэта не хрысьціянскае разуменьне. Укрыжаваньне тады выкарыстоўвалася часта, і сотні людзей цярпелі жахлівыя пакуты. Выключнасьць драмы Хрыстовай заключаецца ў адпрэчваньні яго як Бога.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0