Ад 1054 году каталікі й праваслаўныя моляцца паасобку. Ізноў зьяднаць іх пад адным дахам надумаў смалявіцкі фэрмэр Зьміцер Козыр. І вось што з гэтага выйшла.

Зьмітра Козыра добра ведаюць у Смалявічах. Ня толькі таму, што ён ачольвае фэрмэрскую гаспадарку «Забалоцьце», гадуе коні. Спадар Козыр — старшыня смалявіцкага касьцельнага камітэту пры храме Сьв.Валянціна.

Хрышчаны ён быў у дзяцінстве ў праваслаўе, як і ягоныя бацькі. За савецкім часам быў шчырым камуністам-атэістам, а ў 90-я перагледзеў свае пазыцыі й прыняў каталіцтва. Кажа, не без дапамогі старэйшай дачкі Насты. Яна першая ў сям’і самастойна абрала сабе веру. Тады сям’я Козыраў жыла ў Менску, і дачка штораніцу перад вучобай хадзіла на службу ў Залатагорскі касьцёл да айца Міхала Сапеля — адукаванага і цікавага чалавека, які зачароўваў моладзь сваімі словамі. Зь ягонай дапамогай пайшоў да касьцёлу і сп.Зьміцер.

У а.Міхала былы намесьнік старшыні смалявіцкага калгасу пабраўся шлюбам з Тацянай Процькай — цяпер старшынёй Хельсынскага камітэту, у яго ж хрысьціў дзяцей. Нават унука, што нарадзіўся ў Амэрыцы, прывезьлі ў Менск да айца Міхала.

Паступова сп.Козыр разгарнуў сваю гаспадарку, але рэлігія на другі плян не адышла. У 1996 г. ён зарэгістраваў у Менскім аблвыканкаме рыма-каталіцкую парафію і задумаў адрадзіць у Смалявічах храм. Супольны — хрысьціянскі. І для каталікоў, і для праваслаўных.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0