Кожны раз, калі дыктар «Панарамы» паведамляе: «Сёньня прэзыдэнт Рэспублікі Аляксандар Лукашэнка прыняў з дакладам генэральнага пракурора Віктара Шэймана», — тысячы людзей заміраюць каля тэлевізараў.

Ня толькі людзей маленькіх — безабаронных перад кожнай чарговай дырэктывай аб павышэньні адказнасьці за прыпіскі на камбікормавых заводах. А і людзей вялікіх. Прынялі Шэймана — узбуджаная справа супраць Казуліна. Прынялі яшчэ раз — сеў ганарысты Рыбакоў. Выяўленыя злоўжываньні ў Берасьці: выбірай, Даўгалёў, сьцежку фартуны. Праінфармаваў Шэйман прэзыдэнта аб тым, колькі даляраў скраў банкір Краўцоў, дык што, вы думаеце, знойдзецца такі судзьдзя, які наважыцца ўсумніцца ў высновах сьледзтва? Так, як баяцца Шэймана, апошні раз баяліся пры Савецкім Саюзе.

З крахам праекту беларуска-расейскай інтэграцыі барацьба з карупцыяй ізноў выйшла на перадавую ва ўнутранай палітыцы: законапраект аб барацьбе з карупцыяй у дзяржаве ўнёс на разгляд палаты прадстаўнікоў сам прэзыдэнт. Аднак праект выклікаў пратэст апазыцыйна настроенай часткі дэпутатаў. Яны бачаць у ім небясьпеку для раўнавагі ў сыстэме сілавых структураў.

Паводле праекту, галоўнай зь іх мае стаць пракуратура, на якую ўскладаюцца функцыі каардынацыі дзеяньняў Дзяржкантролю, МУС і КДБ і якой даюцца надзвычайныя паўнамоцтвы. «Як у 37-м годзе», — кажа Ўладзімер Парфяновіч.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Глеб Хмяльніцкі, Мікола Бугай

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0