17 сакавіка бачыў дзіўны сон. Васіль Быкаў на Радзіме.

Многія яго бачаць, хочуць пагаварыць зь ім, нават зрабіць фатаздымкі разам зь яго постацьцю, але гэтага нікому не ўдаецца, ён застаецца адзін і раптам зьнікае. Яго не відаць, але ён пакідае аб сабе дзіўны знак — прыбіты трыма цьвікамі невялікі кавалачак паўвайсковай тканіны, пад якім закрыта загадкавае слова...

Некаму ўдаецца прыўзьняць гэты шматок, а пад ім надрукавана: СВАБОDА, з D лацінкаю.

Калі кепскія сны — як казала мама, «хай ляцяць на сухія лясы»... Але сёньня ўбачыў ці пачуў сымболіку сну праз мастацкі вобраз нашага «Васіля»...

Калісьці на былых мурах старой сынагогі ў Ракаўскім прадмесьці, дзе месьціліся нашыя мастацкія майстэрні, нехта з мастакоў намаляваў «Тып Беларуса» — мужчынскі профіль з характэрнымі рысамі тваравага вугла лба і носа...

Вакол гэтага імправізаванага партрэту ўзьнікалі гаворкі, а часам і спрэчкі, як калісьці казаў Уладзімер Караткевіч, «дзе два беларусы, дык дзесяць думак»: некаторыя згаджаліся з тыпажом, а іншыя не... Але гэта, пры ўсім тым, быў сапраўдны тыпаж беларуса, непрыкметны, асабліва нічым ня вылучаны. Такі тыпаж вельмі ўдаўся мастаку Таболічу: «беларус прабіраецца сярод чароту, зь сеткамі на плячох»...

У нашых майстэрнях працаваў, сьветлай памяці, вельмі сьціплы чалавек мастак-графік Толя Ткачонак, тонкі лірык-акварэліст, які, можа, і намаляваў гэты насьценны «графіці-партрэт». Толя нікому ніколі анічога ня мог запярэчыць. Праўда, яшчэ задоўга да Лукашэнкі, толькі калі добра «паддасьць», выходзіў адзін на калідор, біў сябе ў сухія грудзі і гучна заяўляў: «Я самы чэсны чалавек у сьвеце!» Відаць, і сапраўды гэта было так...

Анатоль да вайны вучыўся ў Віцебскім мастацкім пэдагагічным вучылішчы, разам з Васілём Быкавым, нават з твару вельмі падобны да Васіля, такі ж блакітнавокі, сівавалосы...

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Алесь Шатэрнік

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0