Пяць гадоў таму, калі бацька зваліў на Кубу, мы, журналісты «Навінак», файна сьцебануліся зь вядомага постэру з Чэ Геварам. Прымалявалі на фізіяномію камандантэ знаёмыя ўсім беларусам вусы і хітрыя вочы. Унізе напісалі «LukaCHEnko». Празь некалькі месяцаў у горадзе зьявіліся майкі з нашым «detournement». Да нашага жаху, бацька стаў брэндам.

Расейская фірма «Мэрліён» пайшла далей. Яна дадумалася выкарыстоўваць бацькаў вобраз для рэклямы ноўтбукаў «Dell». Паводле задумкі крэатараў фірмы, быў створаны кліп, дзе піпл у хакейным шлеме, на выгляд падобны да ППРБ, вызнае якасьць «Dell», канстатуючы: «Зь якасьцю амэрыканскіх кампутараў не паспрачаешся».

Тутэйшыя лібэралы ўспрынялі навіну як нейкі кур’ёз. Гы-гы.

Але брэнд — гэта болей чым тавар, гэта стыль, магчыма, беларускі стыль. Брэндынг Лукашэнкі можа быць калектыўнай трансцэндэнцыяй беларусаў. Паспрабуйце прымусіць аматара «Крыніцы» перайсьці на «Аліварыю», фаната «Дынама» — хварэць за «Гомель», і вы зразумееце, як цяжка будзе апазыцыйным палітыкам у 2006 г.

Аднак спачатку рэмарка: выпадак з «Мэрліён» яшчэ раз пацьвярджае тэзу Маркса аб абслютнай амаральнасьці буржуінаў. Вось было б весела глядзець ролік «Мэрліён» у сям’і Завадзкага або Захаранкі. Вось бы пабеглі яны набываць гэтыя «Dell»! У гэтым пляне родная дыктатура куды паліткарэктнейшая. Не магу ўявіць сабе ў рэклямным блёку БТ, напрыклад, такі кліп: па Іраку едзе джып. Раптам з-за павароту выяжджае самазвал, набіты пад завязку шахідамі. Янкі спрабуе страляць з М16, але вінтоўка не фурычыць. Тады ён падбірае ў пяску калаш і мочыць тэрарыстаў, як Пуцін у сарціры. Пасьля глядзіць на маркіроўку і задуменна кажа: «Купляйце беларускае».

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Лёлік Ушкін,

левы радыкал

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0