Адразу дзьве выставы клясыкаў фотамастацтва адбываюцца ў Вільні.

Першая — гэта экспазыцыя «Фатаграфуючы Вільню. 1963—70» Альгімантаса Кунчаса, даўно прызнанага мэтрам літоўскай фатаграфіі. Творы разьмешчаны ў Нацыянальным музэі Літвы; бадай, упершыню такія прэстыжныя залі аддадзены пад пэрсанальную мастацкую выставу фатографа. Але Альгімантас Кунчас адназначна заслугоўвае таго.

Гледачам ён прапануе свае даўнія і менавіта таму найбольш каштоўныя творы з краявідамі Вільні. Вядома, у асноўным гэта Стары горад, які неаднойчы фатаграфаваўся. Але Кунчасавы здымкі асаблівыя — настраёвыя і тонка-мастацкія. Найбольш кранаюць замалёўкі Вербнай нядзелі каля Вострай Брамы. Гэта душэўнае местачковае сьвята. Жывыя вербы з «кашэчымі лапкамі», простыя людзі, якія далучыліся да сьвята.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Дзяніс Раманюк, Вільня

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0