27 чэрвеня ў Наваполацку адбыўся першы з шэрагу штодзённых пікетаў супраць адмены льготаў беларускім пенсіянерам, чарнобыльцам, донарам, студэнтам і іншым катэгорыям грамадзянаў.

Хаця акцыя замаўлялася колькасцю да 10 чалавек, у шматлюдным месцы Новаполацка ля гарадскога Палаца культуры ўдзельнікаў і спачуваючых сабралося значна болей. Да труны з надпісам «Ільготы» падыходзілі месцічы, якія атрымоўвалі бюлетэнь на 12 старонках з аналізам становішча, якое чакае тых, хто страціў дапамогу дзяржавы. Навапалачане падпісваліся пад зваротам пра адмену льготаў і за адкліканне мясцовых дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, якія паслухмяна прагаласавалі за пагаршэнне ўзроўню жыцця народу.

Удзел у пікеце прынялі прадстаўнікі розных дэмакратычных партый і недзяржаўных арганізацый, а таксама Незалежнага прафсаюзу вытворчага аб’яднання «Палімір».

Акцыя будзе праходзіць штодзень з 17 да 18 гадзін на працягу цэлага месяца. Падпісныя лісты перададуць у адпаведныя структуры рэспубліканскай і мясцовай улады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?