Каб усьвядоміць неабходнасьць незалежнасьці, трэба зьвяртацца да гісторыі, якая на вопыце мінулых часоў вучыць, як жыць і паводзіць сябе ў будучым, каб не паўтараць памылак продкаў і выкарыстаць усё лепшае, што адпавядае інтарэсам нацыі.

У сувязі з утварэньнем так званай «саюзнай дзяржавы» ў галаву прыходзяць такія добра вядомыя гістарычныя факты. Цар Аляксей Міхайлавіч (Найцішэйшы) зьнішчыў палову беларусаў, а сам Пётар I разам са швэдамі — кожнага трэцяга. Калі Беларусь апынулася ў складзе Расеі, дык у час вайны з Напалеонам быў зьнішчаны кожны чацьвёрты беларус, а колькі было зьнішчана паўстанцаў Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага — ніхто не лічыў. У час першай сусьветнай вайны Беларусь была разрэзана лініяй расейска-нямецкага фронту з усімі несуцяшальнымі вынікамі, што выцякаюць адсюль.

Бальшавіцкая ўлада, якая прыйшла з Расеі, раскулачыла кожнага шостага беларускага селяніна, а ў Курапатах зьнішчыла амаль чвэрць мільёна чалавек, ня кажучы ўжо пра апошнюю вайну, якая забрала кожнага трэцяга беларуса.

Вось так гісторыя і дае адказ, ці патрэбна нам так званая «саюзная дзяржава», асабліва з улікам пагадненьня аб вайсковым супрацоўніцтве Расеі і Беларусі. У той час калі Расея ўжо каторы год вядзе вайну ў Чачэніі, і канца гэтай вайны не відаць, і немаведама, якія яшчэ ў Расеі будуць войны.

Гісторыя пераканаўча вучыць, што нам вельмі патрэбна гістарычная памяць і незалежнасьць.

Мікалай Кукса, Івянец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0