Гісторыю асады й падзеньня Троі пераказваць чытачам ня мае сэнсу — усе і так ведаюць гамэраўскі эпас. І хаця сьляпы аэд мог бы прад’яўляць прэтэнзіі за амаль што атэістычную экранізацыю «Іліяды», у сучаснага кіно свае багі і свае правілы.

Стваральнікі карціны пазбавілі старажытных багоў усялякай улады — матывацыі эпічных герояў цалкам чалавечыя і «разжаваныя» сярэдняму гледачу. Агамэмнан (Браян Кокс) — падступны і жорсткі кіраўнік, які марыць пра абсалютную ўладу. Парыс (у выкананьні былога эльфа Арланда Блума) — інфантыльны й закаханы юнак-баязьлівец, Гектар (Эрык Бана) — годны воін і патрыёт сваёй зямлі.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Андрэй Расінскі

Троя (Troy)

ЗША, 2004, каляровы, 163 хв.

Жанр: Гістарычны эпас (пэплюм)

Адзнака: 5 (з 10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0