У нумары ад 14 траўня (публікацыя «Асамблея зачыненых арганізацый») у поўнай неадпаведнасьці з рэчаіснасьцю сьцьвярджаецца: «Але ў апошні момант А.Анціпенка сам вырашыў не рабіць прэзэнтацыі (маецца на ўвазе «Стратэгія разьвіцьця НДА і незалежных мэдыяў у Беларусі». — А.А.) з прычыны таго, што канцэпцыя не магла быць прынятая як папярэдне няўзгодненая».

Такога рашэньня я не прымаў. Я таксама не разьлічваў на тое, што стратэгія будзе ўхвалена. Задача палягала толькі ў прэзэнтацыі «Стратэгіі…», якую з ініцыятывы Беларускай асацыяцыі рэсурсавых цэнтраў і меўся зрабіць на кангрэсе сп.М.Жбанкоў. Але прэзэнтацыя і абмеркаваньне стратэгіі былі заблякаваны на пасяджэньні адпаведнай сэкцыі кангрэсу НДА.

З павагай, Алесь Анціпенка

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0