Усё часьцей на вуліцах, гуляньнях, у спорце застракацелі чырвона-зялёныя сьцягі. Фабрыка іх пашыву працуе на ўра. Аднак браку дае… Не аднойчы бачыў пашытыя дагары нагамі стужкі. «Сьвятая рэліквія», якую правільная дырэктарка школы 10 хвілін устаўляе ды распраўляе сваімі рукамі, пасьля годна лунае дагары нагамі. А можа, на фабрыцы змова? Працуюць злыя апазыцыянэры?.. Куды прасьцей было б з родным бел-чырвона-белым.

Аляксей, Жодзіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0