«НН»: Спадарыня Ксеня, ці адчуваеце Вы сябе шчасьлівай, атрымаўшы дыплём?

К.Б.: Зьмяшаныя пачуцьці. Чатыры гады выкладацца з апошніх сілаў, пераадольваць вядомыя цяжкасьці апошняга году і ведаць пры гэтым, што ў гэтай краіне, пры гэтай уладзе нашы ліцэйскія адзнакі ня будуць афіцыйна прызнаныя, — ня дробнае прыніжэньне. Але станоўчае пераважае.

«НН»: У Вас асабіста, наколькі мне вядома, найлепшыя з усяго выпуску адзнакі.

К.Б.: Найважнейшыя для мяне ня ўласна адзнакі, а веды ды здольнасьць іх самастойна здабываць і падзацяганае ўжо паняцьце «ліцэйскі дух», якія я ды мае сябры займелі. Доказам таго, што ў Ліцэі выкладаюць якасна, можа быць тое, як лёгка, у параўнаньні з аднагодкамі, мы здаём экстэрнат у школах. Гэта пры тым, што школьныя і ліцэйскія праграмы не супадаюць.

«НН»: Цяпер, калі Ліцэй скончаны — што Вам найбольш падабаецца і што найбольш не падабаецца ў Ліцэі?

К.Б.: Першае, што мяне ўразіла, калі я ў свой час паступіла ў Ліцэй, — што выкладчыкі зьвяртаюцца да навучэнцаў на «вы». У звычайнай школе «Пятроў, устань!» У Ліцэі ў гэтым сэнсе зусім інакш. Дзень пры дні ў нас культывавалася павага да саміх сябе і да іншых людзей. Другое, вы можаце спраўдзіць у любога ліцэіста, — гэта асаблівае разуменьне намі слова «аўра». Пайшло, па-мойму, ад спн.Вольгі Дзядзюлі, выкладчыцы літаратуры, якая надавала гэтаму слову асаблівае значаньне. Гэта трэба адчуць — тую аўру, якая напаўняе аўдыторыю, калі ідуць заняткі альбо робяцца нейкія супольныя справы. Аўра еднасьці, аўра разуменьня, аўра супольнае мэты… Ты можаш не сябраваць з кімсьці ў групе і нават быць у сварцы зь сім-тым, але, як толькі пачынаецца лекцыя ці рэпэтыцыя ў нашым тэатры, гэтая станоўчая аўра апаноўвае сьвядомасьць, абуджае творчыя жаданьні. Стварэньне гэтае аўры — пытаньне прафэсійнасьці выкладчыка, а ў Ліцэі выкладчыкі ўнікальныя. Яшчэ з станоўчага — нязмушаная беларускасьць: што ў навуцы, што ў стасунках паміж навукай.

Непрыемнае ў Ліцэі для мяне праявілася, калі яго ліквідавалі як дзяржаўную ўстанову адукацыі, калі нам фактычна аб’явілі вайну. А на вайне як на вайне, і ўчарашні сябар, які не пайшоў з табою да перамогі, перастае быць сябрам. Гэта найцяжэй. Пазбаўленьне нас будынку, калі мы вымушаны сталі займацца ў розных пунктах ва ўсім горадзе, націск на бацькоў, адпаведна націск бацькоў на нас… Але большасьць з нас выстаялі.

«НН»: Некалькі чалавек з апошніх выпускнікоў не атрымалі ліцэйскіх дыплёмаў, хоць і адвучыліся ўвесь курс. Сярод «здраднікаў», як іх жартам называюць, такія знаёмыя імёны і прозьвішчы, як Ганна Бабкова, Вераніка Акудовіч, Глеб Лабадзенка. Яны вырашылі зэканоміць сілы і, праігнараваўшы іспыты ліцэйскія, здаваць экзамэны й тэсты толькі ў школах, куды запісаліся за месяц-два да сканчэньня навучальнага году. Чуў, што сярод астатніх ліцэістаў гэтых вынаходнікаў сёй-той нават пачаў байкатаваць. Як на Ваш погляд, гэтага канфлікту можна было пазьбегнуць?

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Гутарыў Вадзім Карцаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0