Абвяшчаецца конкурсны набор на ліцэйскія курсы для вучняў 8—11 клясаў сярэдніх школаў Менску й Менскага раёну. На курсах вывучаюцца дысцыпліны базавай і сярэдняй школы на ўзроўні, дастатковым для здачы экстэрнам экзамэнаў на атрыманьне пасьведчаньня аб базавай і атэстату аб сярэдняй адукацыі. Паглыблена, у індывідуальным парадку, вывучаюцца дысцыпліны гуманітарнага цыклу: беларуская і замежныя мовы, літаратура, гісторыя, геаграфія.

Навучаньне вядзецца выкладчыкамі колішняга Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа паводле праграмаў, распрацаваных у Ліцэі.

Распрацоўваюцца пляны стварэньня прыватнага Беларускага гуманітарнага ліцэю, у якім змогуць займацца навучэнцы ліцэйскіх курсаў, а таксама арганізацыі навучальнага працэсу за мяжой. Выпускнікі Ліцэю будуць мець магчымасьць атрыманьня бясплатных стыпэндыяў на навучаньне ва ўнівэрсытэтах эўрапейскіх краінаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы конкурсу можна атрымаць праз тэлефоны: 8-0296-29-59-03; 8-0296-39-27-15; 8-0296-33-48-59.

Курсы ладзіць індывідуальная прадпрымальніца Савіцкая У., пасьв. №690215877, выд. Менскім аблвыканкамам 4.01.2003.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0