1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, прыемна прыгадаць, што дзяцінства — адзіны сапраўдны вольны сэктар у краіне. Чвэрць беларусаў жывуць сабе і нават слыхам ня ведаюць пра дырэктыву аб дысцыпліне і дэфіцыце з палівам для пасяўной кампаніі.

Зразумела, доўга так працягвацца ня можа. Барацьба за дзіцячыя душы зьяўляецца адным з галоўных імпэратываў рэжымаў, якія адмерылі сабе больш за два тэрміны. Так было ня толькі ў часы камуністаў, што абвінавацілі Чукоўскага ў прапагандзе дзіцячай субкультуры. Прыгледзьцеся да дыснэеўскіх мульцяшак. Усе яны нахабна ўціраюць ў мазгі дзетак капіталістычную карпаратыўную культуру: каманда (team) герояў — правобраз фірмы або кампаніі — змагаецца за месца пад сонцам.

Такая філязофія, натуральна, не пасуе канцэптуальным асновам беларускай дзяржідэалёгіі (нацыянальнай, дарэчы, таксама). Калі б Галівуд знаходзіўся недзе ў Асіповічах, то Мікі Маўс на экране быў бы павінен шчаміць ворагаў, сьпяваючы «Хай заўжды будзе бацька, хай заўжды буду я!». А так, нагледзеўшыся прыгод Мікі, Дональда і Гуфі, дзеці хутчэй становяцца бязроднымі сэлф-мэйдэрамі або сыходзяць у «брыгаду».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0