Жыхар Нью-Джэрзі, які меўся пераехаць у Флорыду, тэрмінова прадаваў дом і ўсё яго «начыньне». Бібліятэцы мясцовага ўнівэрсытэту ён прапанаваў беларускія кніжкі, якія засталіся па сьмерці сваяка. Супрацоўнік Аляксандар-бібліятэкі ўнівэрсытэту Ратгерз (штат Нью-Джэрзі, ЗША) доктар гісторыі Джэймз Нісэн паехаў паглядзець кнігі і зусім выпадкова знайшоў архіў Янкі Золака.

Аглядаючы спакаваныя скрыні кніжак, доктар Нісэн спачатку ня ўгледзеў нічога цікавага для бібліятэкі. Але ўжо пад самы канец натыкнуўся на скрыні з паперамі, складзенымі ў тэчкі. «Было падобна, што гэта архіў нейкага рэдактара», — згадвае сп.Нісэн. Гаспадар быў вельмі зьдзіўлены выбарам навукоўца: яму б і ў голаў не прыйшло, што гэтыя паперы могуць каго-небудзь зацікавіць. Ён ведаў, што той ягоны далёкі сваяк быў паэтам, але імя «Янка Золак» не казала яму нічога. Тым ня менш, ён ветліва дапамог данесьці тэчкі да машыны і пакласьці ў багажнік. Унівэрсытэцкая бібліятэка папоўнілася яшчэ адным зборам рукапісаў…

А пачынаў Джэймз Нісэн беларускі збор у бібліятэцы каля трох гадоў таму. Тады да яго, загадчыка аддзелу па Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропе, зьвярнуўся Янка Запруднік і прапанаваў перадаць бібліятэцы свой кнігазбор — 2000 тамоў па гісторыі, літаратуры, мастацтве, фальклёры й інш. Апрача кніг Запруднік перадаў Аляксандар-бібліятэцы свой архіў — ліставаньне зь беларускімі нацыянальнымі арганізацыямі па ўсім сьвеце, лісты да канкрэтных асобаў, дакумэнты тых часоў, калі ён узначальваў беларускую рэдакцыю радыё «Свабода».

Поўны варыянт артукулу чытайце ў газэце "Наша Ніва"

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0