«Мы зацікаўленыя ўдзельнічаць у прыватызацыі Беларускага мэталюргічнага заводу», — заявіў 15 чэрвеня ў Менску губэрнатар Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі Эдуард Росель.
Ён таксама паведаміў, што прэм’ер Беларусі не меркаваў аб поўнай прыватызацыі жлобінскага заводу, «але стварыць асобную вытворчасьць з трубнага стану, вылучыць яго з БМЗ і прыватызаваць — от што мае сэнс». Пікантна, што беларускі ўрад ніколі публічна не заяўляў пра праекты прыватызацыі аднаго з найкаштоўнейшых прадпрыемстваў краіны.