15-я ўгодкі першага зьезду Таварыства беларускай мовы прайшлі сьціпла, у працоўнай абстаноўцы.

27 чэрвеня на сядзібе ТБМ адбылося ўрачыстае паседжаньне Рады. Старшыня арганізацыі Алег Трусаў, нібы падкрэсьліваючы працоўны настрой, паўзьверх шэра-зялёнай кашулі павязаў гальштук такога ж колеру (толькі крыху сьвятлейшага адценьня).

Падводзячы вынікі 15-гадовай працы, актывісты ТБМ не забыліся й на пэрспэктывы. Сяргей Кручкоў, намесьнік старшыні, адзначыў, што выхад праграмы праверкі артаграфіі «Літара 1.0», ініцыяваны ТБМ, стаў штуршком для кампаніі «Microsoft». Цяпер фірма Біла Гейтса паабяцала ўвесьці беларускую ў стандартны набор моваў, якія падтрымліваюцца ў тэкставай праграме «Word». А гэта значыць, што беларускамоўныя карыстальнікі праграмы змогуць ня проста працаваць з тэкстамі, але ўжываць пры гэтым беларускія каманды. «Раней яны казалі, што гэта немэтазгодна, але цяпер згадзіліся з намі. Беларуская мова ўвойдзе ў стандартны набор, куды кампанія ўключыла каля 30 моваў сьвету», — адзначыў С.Кручкоў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Адам Воршыч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0