Сёлета ўлады Горадні пагадзіліся сфармаваць у шэрагу школак першыя клясы зь беларускай мовай навучаньня.

Аднак для таго, каб беларускія клясы адкрыліся, трэба, каб бацькі аддалі ў іх дзетак. А менавіта ў гэтым няма ўпэўненасьці ў гарадзенскіх актывістаў. Таму яны вырашылі самі заняцца прапагандай і агітацыяй беларускага навучаньня.

Рупліўцы руху «За свабоду» абвесьцілі пачатак інфармацыйнай кампаніі, аднак часу на яе небагата: клясы мусяць быць сфармаваныя да 20 жніўня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0