Супрацоўнікі КДБ шукаюць каардынатара пінскай арганізацыі руху «За свабоду» Змітра Бадзевіча. А яшчэ аднаго актывіста руху па Піншчыне Змітра Кіселя абвінавачваюць у правядзенні несанкцыянавага мітынга і пагражаюць непрыняццем у ВНУ.

Падчас канцэрта, прысвечанага Дню моладзі, у Пінску, Зміцер Бадзевіч і Зміцер Кісель разам са сваімі паплечнікамі раздавалі значкі і стужкі руху «За свабоду» і віншавалі моладзь са святам. Праз некалькі хвілін да іх падыйшлі супрацоўнікі ідэалагічнага аддзелу гарвыканкаму і загадалі спыніць дзеянні, паведаміў сайт Аляксандра Мілінкевіча.

‑ На наступны дзень зранку ў гарвыканкам выклікалі дырэктара школы, у якой я навучаюся, — кажа Зміцер Кісель. — Яму паведамілі, што ў часе правядзення канцэрта я і мае паплечнікі вялі прапаганду супраць улады і вярбоўку прыхільнікаў у шэрагі апазіцыі, а таксама спрабавалі правесці несанкцыянаваны мітынг.

Змітра Бадзевіча супрацоўнікі КДБ ужо шукаюць трэці дзень. Па словах актывіста, яму тэлефануюць адтуль і просяць прыйсці паразмаўляць, не кажучы пры гэтым пра што: «Нават SMS на тэлефон з такімі просьбамі дасылаюць».

Радыё Рацыя

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0