Невялічкі кідка аформлены зборнік можна прачытаць хвілінаў за пятнаццаць.

Але рабіць так ня варта: не зачэпіць. Патрэбен нейкі час на адаптацыю да Гарачкавага сьвету, поўнага ўжо нерэальных савецкіх фантомаў і трапна падгле-джаных постсавецкіх рэаліяў.

Аўтар працуе на мяжы кічу, дасьледуючы блытаны і часта абсурдысцкі ўнутраны сьвет генэрацыі, якая развал СССР сустрэла ўжо ў досыць сьвядомым веку. Заглыбляючыся, ён ахвяруе формай. Адсюль схематычнасьць і знарочыстая лексычная беднасьць вершаў. Вобразнасьць, як дробнабуржуазны элемэнт, у пралетарскіх песьнях сустракаецца толькі месцамі. Але колькасьць кампэнсуецца якасьцю — чаго вартыя адны «сьвінцовыя крылы каханьня».

ЯК

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0