У гонар такой даты каманда Славы Кораня дае вялікі канцэрт, таксама перавыдаюцца легендарныя альбомы.

За 15 гадоў гурт выдаў дзьве кружэлкі і дзясятак альбомаў, пайграў у найлепшых канцэртных залях Эўропы, зьмяніў некалькіх вакалістаў, падавалася, што распаўся, але выжыў дзякуючы намаганьням бясьсьменнага гітарыста каманды Славы Кораня, які вырашыў засьпяваць сам пасьля сыходу чарговага вакалі-ста. Цікава, што ў Кораня сёлета і асобны юбілей — 30 гадоў у рок-н-роле. Гэтыя дзьве падзеі стануцца нагодай для вялікага сольнага канцэрту, што мяркуецца правесьці ў кастрычніку. Мажліва, што ў ім возьмуць удзел былыя ўдзельнікі каманды. Праўда, перамоваў з экс-улісаўцамі яшчэ не вялося. Што да ранейшых вакалістаў «Улісу», то Корань ня мае зь імі ніякага кантакту: «Ні з Патрэем, ні з Тумашовым мы даўно ня бачыліся, усе кантакты зь імі згубіліся». Андрэй Патрэй, голас якога гучыць у песьнях зь легендарных альбомаў «Чужаніца», «Краіна доўгай белай хмары», жыве пад Воршай. Некалькі год таму яго адшукаў у мястэчку Барань бард Зьміцер Бартосік. Былая рок-зорка сталася заўзятым праваслаўным вернікам. Што да вяртаньня на сцэну, то Патрэй адказаў, што такое мажліва, «есьлi Госпаду будет угодна i жыў буду». Дзе цяпер Алег Тумашоў (сьпяваў у альбоме «Танцы на даху») — невядома. «Апошні раз ён мне тэлефанаваў з год таму», — кажа Корань.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0