4 ліпеня Глыбокае адзначыла 60-годзьдзе вызваленьня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 590-годзьдзе гораду.
Улады раёну зрабілі прыемны сюрпрыз для глыбачан, запрасіўшы ў Глыбокае Дзяржаўны канцэртны аркестар пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга.
На канцэрт сабралася шмат людзей.
З гэтай нагоды мне хацелася б адзначыць адну акалічнасьць. Аркестар за ўсё сваё выступленьне выканаў толькі дзьве (!) беларускія песьні. Гэта ня дзіўна, бо большую частку сваёй канцэртнай дзейнасьці гэты калектыў праводзіць у Расеі. Але ж гэта галоўны музычны калектыў краіны. Ды, відаць, музыканты, як і іншыя беларусы, мусяць езьдзіць у Маскву, каб зарабіць грошы на жыцьцё.
Зьміцер Лупач, Глыбокае
0
0
0
0
0
0