Гавары да свайго лекара па-беларуску. Няма сумневу — дапаможа.

Маю за сабою два месяцы ледзь не штодзённых абсьледаваньняў, кансультацый, рэнтгенаў і да т.п. Дыягназу дагэтуль пэўнага няма, але ёсьць пэўны сьветлы досьвед. Я меў дачыненьне з рознымі лекарамі — ад 25-гадовага маладзёна да сівога прафэсара, ад шараговага хірурга да загадчыка катэдры й дырэктара інстытуту. І я ведаю: шчырая беларушчына — зарука ўважлівага і асаблі-вага стаўленьня. Ня ўсе яны гавораць па-беларуску, асабліва маладыя, адны гля-дзяць зь цікавасьцю, іншыя — з зайздрасьцю, але ўсе — зычліва. Мой сын любіць кнігу пра Маўглі, дзе героі кажуць адзін аднаму: «Мы з табою аднае крыві, ты і я». Гэтаксама працуе беларушчына: ты наш, ты свой, ты родны.

Гавары да свайго лекара па-беларуску. Няма сумневу — дапаможа.

СР, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0