Глыбока адчуваючы, наколькі сёньняшні рэжым акупаваў Беларусь, і бачачы адсутнасьць дэмакратыі і паглыбленую расейскую акупацыю, я, кроўны беларус, не магу больш жыць у такой краіне цудаў.

Я вырашыў зрабіць той крок, які да мяне зрабілі тысячы людзей, — пакінуць краіну да лепшых часоў. Я думаю, што ў той краіне, куды я паеду прасіць прытулак, ацэняць мае здольнасьці. Я хачу разьвівацца ў адной са сфэр культуры, а тут мне прыходзіцца змагацца і супрацьстаяць афіцыйнай уладзе. Я думаю, што ў мяне атрымаецца мая задума, і я вярнуся, і Беларусь пабачыць дух свайго сына. Усе гэтыя гады я ўдзельнічаў ва ўсялякіх акцыях апазыцыі, хадзіў на рок-канцэрты. 13 разоў затрымліваўся міліцыяй, 6 разоў незаконна. Сваімі вачыма пабачыў наяўнасьці рэжыму і ўладавага абсурду. Для мяне прыкладамі беларуса зьяўляюцца памерлыя К.Каліноўскі, В.Быкаў і жывы кумір Л.Вольскі.

Яшчэ на аднаго чалавека будзе менш цяпер на вуліцах і плошчах, канцэртах, акцыях. Я маю маштабныя напалеонаўскія пляны і хачу дасягнуць вышынь маіх куміраў. А пакуль я зьяжджаю… каб вярнуцца.

АК, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0