Некалі на гэтым месцы стаяў шырокі драўляны мост, які злучаў берагі ракі Сэрвач.
За ракой у тагачаснага саўгасу «Сітцы» было некалькі соцень гектараў зямлі. Але з часам мост згніў, і ўлады вырашылі праблему вельмі проста: тэрыторыю на правым беразе ракі перадалі Глыбоцкаму раёну, зрабіўшы граніцу паміж раёнамі па рацэ. Вельмі хутка й танна, і мосту будаваць ня трэба. Але для людзей мост патрэбен. Таму й пралажылі яны кладкі па старых апорах, і такім чынам вось ужо гадоў сорак людзі перабіраюцца з аднаго раёну ў другі. У гэтым годзе мясцовыя жыхары трохі адрамантавалі гэты мост на просьбу глыбоцкага ксяндза. 30 чэрвеня па ім ішлі глыбоцкія пілігрымы ў Будслаў.
Адлегласьць паміж суседнімі вёскамі Кіякова і Праходы, якія разьмешчаны на розных берагах ракі, меншая за 2 км, але, каб патрапіць на аўтамабілі зь вёскі ў вёску, трэба праехаць амаль 80 км.
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Зьміцер Лупач, Глыбокае