За дзесяць гадоў, якія Лукашэнка кіруе дзяржавай, ён здолеў пераўтварыць краіну згодна з уласнымі ўяўленьнямі.
Гэта мелася быць дзяржава, у якой усё залежала выключна ад яго. Прэзыдэнт прызначаў усіх кіраўнікоў мясцовых органаў улады. Тыя ж заступалі апазыцыі шлях у парлямэнт і мясцовыя саветы.
Прэзыдэнт назначаў урад, генэральнага пракурора, усіх судзьдзяў, палову членаў Канстытуцыйнага Суду і Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзеньні рэфэрэндумаў. Другую палову прызначала верхняя палата парлямэнту, выбіраная мясцовымі саветамі, якія, у сваю чаргу, падлягалі жорсткаму кантролю людзей зь мясцовых адміністрацый, назначаных прэзыдэнтам.
Прэзыдэнт назначаў кіраўнікоў усіх буйных дзяржаўных прадпрыемстваў і членаў праўленьня Нацыянальнага банку.
Назначаў паслоў і надаваў званьні генэралам усіх родаў войск.
Назначаў рэдактараў вядучых цэнтральных дзяржаўных газэт і тэлекампаній.
Назначаў рэктараў ВНУ і прэзыдэнта Акадэміі навук. Прысвойваў тытулы і навуковыя ступені.
Ніхто ня мае права кантраляваць пазабюджэтныя фонды, якімі карыстаецца прэзыдэнт.
На ягоны загад пачалі зьяўляцца гіганцкія аб’екты, што нагадвалі эгіпэцкія піраміды. Усё пачалося з будаўніцтва лядовых палацаў. Потым была ўзьведзена велізарная бібліятэка.
Лукашэнка зрабіўся кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэту. Езьдзіў на лыжах ды каньках зімой і летам, а за ім і ўсё чыноўнікі, незалежна ад узросту і стану здароўя, таксама сталі на лыжы і канькі — каб пазбавіцца падазрэньняў, што на іх нельга паспадзявацца.
Ніхто ня мог яму запярэчыць. Усе і ўсё залежала ад яго.
Але ён таксама баіцца. Баіцца страціць уладу.
Страх
Каго ён баяўся? Моцных канкурэнтаў і журналістаў.
Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Аляксандар Фядута
Друкуецца ў скароце паводле «Gazeta Wyborcza»