Яшчэ два нумары часопісу «Мастацтва» выйдуць за подпісам Вадзіма Салеева. Кантракту, тэрмін дзеяньня якога сканчаецца 19 жніўня, Міністэрства культуры працягваць ня будзе.

Прафэсар Салееў ведае сабе цану. Ён можа раздражняць сваёй нясьціпласьцю («За маю працу можна было б і ордэн Скарыны даць»), але ж умее прыцягваць увагу нечаканымі меркаваньнямі. Асабовы займеньнік «Я» гучыць у ягонай гаворцы праз слова. Тыя, хто сутыкаўся з гэтым доктарам філязофскіх навук і заслужаным дзеячом культуры, першым чынам кажуць пра Салеева, што ён чалавек няпросты. За два гады ягонай працы ў «Мастацтве» там неаднойчы ўзьнікалі канфлікты, разьбіраць якія даводзілася нават на калегіях міністэрства. Адзін з самых гучных — звальненьне ў сакавіку без тлумачэньня прычынаў народнага мастака Віктара Грамыкі.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0