У пачатку ліпеня прайшоў ІХ пленэр мастакоў, арганізаваны Цэнтрам імя Язэпа Драздовіча.

У гэтым годзе ён прайшоў на Глыбоччыне, у вёсцы Валодзькава. Пленэр быў прысьвечаны Халакосту.

Мастакі з усёй Беларусі прыяжджаюць на радзіму Драздовіча, каб аддаць яму даніну павагі, натхніцца непаўторным азёрным краем. Арганізоўвала пленэр старшыня Цэнтру імя Язэпа Драздовіча Ада Райчонак (зь мястэчка Германавічы Шаркаўшчынскага раёну), прымала мастакоў жыхарка вёскі Валодзькава Юлія Бука, якая зьяўляецца дэпутатам мясцовага сельсавету ад Народнай Грамады.

Мастакі наведалі ўсе месцы пахаваньняў габрэяў, якія загінулі ў вайну. На Пліскіх могілках яны сустрэліся з дэлегацыяй з Ізраілю. Адзін з удзельнікаў дэлегацыі быў родам з Плісы і цудам застаўся жывы.

Усіх зьдзівіла толькі зьяўленьне ўчастковага міліцыянта, які прыйшоў не пазнаёміцца з мастакамі, а ўсіх перапісаць. Цэнтар праводзіць ужо дзявяты пленэр, але раней такога не было. Нават летась, калі мастакі зьбіраліся ў памежнай зоне, іх ніхто не перапісваў. Было відаць, што рабіць гэта ўчастковаму вельмі няёмка, але што зробіш: паступіў загад зьверху — давялося яго выконваць. Пасьля стала вядома, што ён прасіў мясцовых жыхароў з павагай аднесьціся да гасьцей.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Зьміцер Лупач, Глыбокае

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0