Падатковая інспэкцыя пачала праверку філіі Беларускай жаночай лігі ў Барані (Аршанскі р-н). 14 ліпеня на дэпутата Мастоўскага раённага Савету дэпутатаў, сябра ПКБ Аляксандра Будаўкіна ўчастковы склаў пратакол за распаўсюджваньне друкаванай прадукцыі. Яму таксама прыйшла позва да раённага пракурора. Актывістку Партыі працы з Наваградку Ларысу Бухаленку 14 ліпеня выклікалі ў ГУУС, дзе пыталіся пра яе палітычную дзейнасьць і гразілі ператрусам. Пасьля жанчыне зачыталі «папярэ-джаньне», якім забаранілі «распаўсюджваць друкаваную прадукцыю ня ў час агітацыйнага пэрыяду». Бухаленка напісала ў пракуратуру скаргу на незаконныя дзеяньні міліцыянтаў. У Жыровічах 14 ліпеня падчас раздачы ўлётак кааліцыі «5+» затрымалі кіраўніка Слонімскай арганізацыі ПБНФ Івана Бедку й сябра партыі Алеся Масюка , пратрымалі ў пастарунку, склалі пратаколы й канфіскавалі ўлёткі. 15 ліпеня ў Жодзіне затрымалі лідэра Менскай абласной філіі «Маладога фронту» Паўла Красоўскага : у яго канфіскавалі 10000 улётак супраць трэцяга прэзыдэнцкага тэрміну, склалі пратакол за распаўсюджваньне матэрыялаў і заклік да зьмены канстытуцыйнага ладу. 17 ліпеня кіраўніка Жодзінскай філіі ПБНФ Аляксея Лапіцкага выклікалі ў міліцыю для тлумачэньняў «па факце зьяўленьня» ў горадзе ўлётак кааліцыі «5+». Калегія Гарадзенскага аблсуду 16 ліпеня прыняла да разгляду касацыйныя скаргі гарадзкой арганізацыі Таварыства беларускай мовы і грамадзкага аб’яднаньня «Бацькаўшчына» на рашэньне гаспадарчага суду, які пастанавіў выселіць гэтыя арганізацыі з арандаваных памяшканьняў. Актывіста «Хартыі’97» Андрэя Саньнікава 19 ліпеня выклікалі ў пракуратуру: у яго патрабавалі тлумачэньняў у сувязі з публікацыяй 12 ліпеня ў газэце «Washington Post» артыкулу Саньнікава і журналіста Марка Лензы «Тэрарыстычныя сувязі Беларусі». Менскі гарадзкі суд 19 ліпеня адхіліў касацыйную скаргу старшыні БХК Тацяны Процькі на ранейшае рашэньне Першамайскага райсуду. Процька патрабавала ад БТ абвяржэньня паклёпу, нібы яна скрала 900 тыс. даляраў замежнай дапамогі. Суд прызнаў зьвесткі непацьверджанымі, але зьнявагі ў тым ня ўбачыў.

На затрыманых падчас раздачы ўлётак 24 чэрвеня актывістаў кааліцыі «5+» Зьмітра Салаўёва, Аляксея Трубкіна і Іну Барысевіч наваполацкія міліцыянты склалі пратаколы задняй датай, прычым пазначылі дзень затрыманьня 30 чэрвеня. 20 ліпеня берасьцейскія органы МУС адмовілі Паліне Панасюк у дазволе на выезд за мяжу: маўляў, не сплаціла штраф у 1,5 млн руб. за ўдзел у «Ланцугу неабыякавых людзей», хаця прысуд быў у тым самым годзе адменены аблсудом. 20 ліпеня міліцыя Менскага раёну завяла крымінальную справу з нагоды зьнікненьня памятнай шыльды ў Курапатах . Кіраўніцтва магілёўскага заводу «Зэніт» 20 ліпеня папярэдзі-ла пярвічку Свабоднага прафсаюзу беларускага , што пазбаўляе яе юрыдычнага адрасу, кіраўнік арганізацыі Юры Новікаў мае абскардзіць рашэньне ў судзе. 20 ліпеня актывіста прафсаюзу РЭПАМ, вэтэрана аўганскай вайны, інваліда III групы, сьлесара 6-га (найвышэйшага) разраду Алега Барышкіна звольнілі з Барысаўскага заводу аўтатрактарнага электраабсталяваньня (БАТЭ) паводле скарачэньня кадраў, вусныя папярэджаньні пра магчымае звальненьне атрымалі й іншыя актывісты РЭПАМ . Сойм ПБНФ 21 ліпеня абскардзіў адмову ў распачынаньні справы пра абарону дзелавой рэпутацыі да БТ і Ю.Пракопава. 21 ліпеня ў Менску падчас акцыі, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнтва Лукашэнкі, былі затрыманы Хведар Паўлючэнка (папярэ-джаньне), Дзяніс Быстрык (3 сутак), Зьміцер Бандарэнка (15 с.), Аляксей Ляўковіч (50 б.в.), Яўген Афнагель (10 с.), Павал Юхневіч (10 с.), Любоў Кучынская (20 б.в.), Павал Хівук (3 с.), Павал Дзем’янюк (папярэджаньне), Сяргей Сарагавец (30 б.в.), Настасься Азарка (5 с.), Алесь Васілеўскі (5 с.), Андрэй Асмалоўскі (30 б.в.), Ігар Кліўко (3 с.), Зьміцер Вайтко (10 б.в.), Сяргей Лятко (20 б.в.), Павал Мікуловіч (20 б.в.), Руслан Харкевіч , Артур Фінькевіч (10 с.), Максім Вінярскі (10 с.), Анатоль Бельскі (3 с.), Ігар Нязоўцаў (5 с), Павал Беланоўскі (40 б.в.), Алег Корбан (10 с.), Алесь Моніч (3 с.), Аляксандар Беланоўскі (20 б.в.), Аляксандар Козік (3 с.), Зьміцер Моніч, Мікалай Шаплыга, Яўген Палішчук, Іван Шутко, Аляксандар Малчанаў (правёў суткі ў прыёмніку-разьмеркавальніку для непаўналетніх), Кацярына Сьмірнова, Кірыла Рабыкін, Марк Шубараў, Глеб Маліноўскі, Арцём Скорабагаты, Максім Козел, Яраслаў Еўдачкоў, Міхаіл Кандрашоў, Максім Громаў, Аляксей Васьковіч (правёў суткі ў прыёмніку-разьмеркавальніку для непаўналетніх), Юля Гарачка, Зьміцер Бародка, Валер Мазынскі, Уладзімер Кішкурна, Антон Кішкурна, Зьміцер Дашкевіч, Барыс Гарэцкі, Віктар Янчурэвіч, Мікіта Красноў, Алесь Кірдзік, Уладзімер Канаш, Павал Фігурын і Кастусь Гарэцкі . Усіх затрыманых «Міжнародная амністыя» абвясьціла вязьнямі сумленьня. Затрыманы Руслан Харкевіч 21 ліпеня трапіў у больніцу са страсеньнем мозгу сярэдняй ступені цяжкасьці. Таксама яго выклікалі на адміністрацыйную камісію Партызанскага раёну па адмі-ністрацыйнай справе «за антысанітарыю» — расклейку ўлётак напярэдадні 21 ліпеня. У Віцебску 21 ліпеня падчас акцыі, прымеркаванай да 10-годзьдзя прэзыдэнцтва, былі затрыманы Яўген Інц, Андрэй Андрэеў, Міхаіл Рухман, Юры Кутмяшэнка, Генадзь Ананьеў, Уладзімер Шанцаў, Алена Залеская, Міхаіл Трафімаў, Уладзімер Аляксенка, Сяргей Салодкін, Мікалай Іваноў, Аляксандар Салаўёў, Сяргей Стральцоў, Кірыла Шарапкін, Зьміцер Сялюк, Сьняжана Цярэшка, Яўген Балаган, Леанід Бурачэўскі, Міхаіл Радзевіч, Улад Токараў, Зінаіда Церашонкава, Роза Пушкарова , карэспандэнтка радыё «Свабоды» Браніслава Станкевіч, Сяржук Серабро . Машыну дэпутата Менскага райсавету (ПБНФ) Юрася Зянковіча міліцыянты затрымалі 21 ліпеня, калі ён вяртаўся з акцыі пратэсту, у пастарунку міліцыянты павалілі яго на падлогу й адабралі асабістыя рэчы. Дэпутат накіраваў пракурору Савецкага раёну Менску скаргу. Актывісты «Зубра», якія пасьля мітынгу 21 ліпеня адправіліся да Савецкага РУУС, куды завезьлі затрыманых, былі самі затрыманы без тлумачэньня прычынаў і вывезеныя за горад: Яўген Сіліч, Павал Паддубны, Паліна Стралетава, Паліна Выглазава, Тацяна Шматок, Дар’я Мірашнічэнка, Арцём Ластавецкі, Алена Пятрушка, Станіслаў Кучынскі, Юлія Калейнікава, Уладзімер Лут, Вікторыя Н., Галіна Вайніловіч, Крысьціна, Алеся Новікава, Юры Галіцкі, Руслан Восіпаў, Карына, Вольга Астрэйка, Алена Шаблінская, Надзея Шаб-лінская, Зьміцер Аскерка, Сяргей, Аляксандар Карапыш, Ганна Невядомская, Марыя . Супрацоўнікі АМАПу паадбіралі ў іх майкі з сымболікай арганізацыі, ланцужкі й гадзіньнікі, людзі маюць намер зьвярнуцца ў суд. Затрыманы на акцыі й зьбіты 17-гадовы Міхаіл Аўдзееў 22 ліпеня быў шпіталізаваны зь пераломамі некалькіх рэбраў: на апэрацыі яму выдалілі буйную гематому ў раёне селязёнкі. Гурт «Палац» , які выступіў на акцыі, 22 ліпеня звольнілі зь дзяржаўнага УП «Белканцэрт». Галоўную рэдактарку гарадзенскай недзяржаўнай газэты «Биржа информации» Алену Раўбецкую 21 ліпеня выклікалі ў пракуратуру для пісьмовага тлумачэньня, чаму ў публікацыі А.Мілінкевіч названы старшынём Беларускай асацыяцыі рэсурсных цэнтраў, калі такая не зарэгістравана. 21 ліпеня Гарадзенская пракуратура распачала крымінальныя справы за арганізацыю несанкцыяванага мітынгу на Першамай супраць кіраўніка Агульнанацыянальнага страйкаму прадпрымальнікаў Валер’я Леванеўскага , ягонага сына Ўладзімера , намесьніка Аляксандра Васільева й Натальлі Васільевай (жонкі). Магчымае пакараньне — да 3 гадоў зьняволеньня. 22 ліпеня Леванеўскі, якога трымаюць у турме, абвясьціў галадоўку. У Гаспадарчым судзе Менскай вобласьці 22 ліпеня распачаўся разгляд касацыйнай скаргі падатковай інспэкцыі па справе БХК . 22 ліпеня калегія Гарадзенскага абласнога гаспадарчага суду пацьвердзіла папярэдняе рашэньне гэтага суду выселіць з арандаваных памяшканьняў гарадзкую арганізацыю ТБМ і грамадзкае аб’яднаньне «Бацькаўшчына» . Кіраўнічка беларускай праграмы Фундацыі імя Сьцяпана Батуры (Польшча) Агнешка Камароўская 22 ліпеня была дэпартаваная зь Беларусі як непажаданая асоба. 24 ліпеня ў Мазыры абакралі кватэру старшыні мазырскай арганізацыі АГП Анатоля Петухова — правялі ператрус ягоных папер і забралі стрэльбу, пакінуўшы грошы й іншыя каштоўнасьці. Тамсама 25 ліпеня невядомыя зьбілі старшыню гомельскай абласной арганізацыі АГП Леаніда Арлова , забраўшы ў яго дакумэнты. Гарвыканкам Гомелю адмовіў гомельскай абласной арганізацыі прафсаюзу «Садружнасьць» у падпісаньні дамовы на рэгулярныя экспрэсныя перавозкі пасажыраў, бо палічыў гэта «немэтазгодным». Прафсаюз мае абскардзіць рашэньне ў аблвыканкаме.

У Менску 26 ліпеня падчас распаўсюду ўлётак “5+” затрыманы непаўналетнія Франак Вячорка і Макар Ваўчок — у камісіі па справах непаўналетніх Савецкага раёну на іх склалі пратаколы.

27 ліпеня на 20 б.в. быў аштрафаваны ўдзельнік акцыі 21 ліпеня Р.Харкевіч . Старшыня пярвічкі Свабоднага прафсаюзу беларускага Наваполацкай ЦЭЦ Вадзім Духоменка 27 ліпеня атрымаў папярэджаньне ад пракурора пра магчымае прыцягненьне да адміністрацыйнай адказнасьці за выступы ад імя арганізацыі, “не зарэгістраванай у вызначаным парадку”.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0