У клясыфікацыі нямецкай страхавой кампаніі «Гермэс» Беларусь па рызыкоўнасьці гандлю зь ёй стаіць на адной прыступцы з Аўганістанам, Іракам і Таджыкістанам.

Ёсьць сфэры сувэрэнітэту, у якіх вынікі дзейнасьці ўраду апошніх дзесяці год іначай як правальнымі не назавеш. Адной з такіх сфэр — побач з моўна-культурным суіцыдам — месца і рэпутацыя Беларусі ў сусьветнай эканоміцы.

Вось ужо трынаццаць год Беларусь існуе як незалежная дзяржава. За гэты час наша незалежнасьць умацавалася. Хто-ніхто нават прадказвае помнікі цяперашняму кіраўніцтву за заслугі ва ўмацаваньні беларускае дзяржаўнасьці. Пры гэтым не бяруцца пад увагу сфэры сувэрэнітэту, у якіх вынікі дзейнасьці ўраду апошніх дзесяці год іначай як правальнымі не назавеш.

Кожны бізнэсовец, перш чым разглядаць магчымасьці эканамічнага супрацоўніцтва з той ці іншай краінай, найперш шукае агульную інфармацыю пра гэтую краіну, яе перавагі і недахопы, а таксама яе месца сярод іншых дзяржаў сьвету. У гэтай справе вялікую дапамогу аказваюць рэйтынгавыя агенцтвы, якія акрамя ацэнкі асобных суб’ектаў гаспадараньня распрацоўваюць і публікуюць так званыя «рэйтынгі сувэрэнаў» — ацэнкі плацежаздольнасьці асобна ўзятых краін. Пры гэтым у рэйтынгу бяруцца пад увагу розныя макраэканамічныя і палітычныя фактары — эканамічны рост, гандлёвы балянс, валютная стабільнасьць, палітычная рызыка ды інш. Усе фактары ацэнкі сумуюцца і маюць вынікам рэйтынг, дзякуючы якому краіны можна параўноўваць паміж сабой ды адсочваць тэндэнцыі іх разьвіцьця. Рэйтынгі звычайна выражаюцца ў літарах A, B альбо C. Літара A абазначае самы высокі рэйтынг (так, AAA маюць краіны Заходняе Эўропы, Злучаныя Штаты, Аўстралія), а C — самы нізкі. Самыя вядомыя ў сьвеце рэйтынгавыя агенцтвы — амэрыканскія фірмы «Standart&Poors» («S&P») ды «Moody’s», а таксама брытанскае агенцтва «Fitch Rating». Рэйтынг сувэрэнаў адыгрывае найбольш важную ролю для краін-пазычальніц, якія дзеля фінансаваньня ўнутраных патрэб шукаюць крэдытаў на міжнародных фінансавых рынках. А тут правіла простае: чым вышэйшы рэйтынг, тым ніжэйшыя працэнты па крэдытах.

Поўны варыянт артыкулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяржук Вінаградаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0