БССРаўскія дзеткі гулялі ў бэйсбол ужо ў 80-х.

Пасьля падрывалі танкавыя снарады на пустках. А ў пошуках дозы грамілі ліфты. Экстрэмальныя забавы дзяцей у БССР.

Самай простай БССРаўскай дваровай гулькай быў «Пікар». Сэнс — зьбіць як мага болей бляшанак палкай. Вось толькі замахнуцца як сьлед перашкаджае «таварыш» зь іншай дубінай, што б’е па руках. Яшчэ адна гульня — «Пікі» — дваровы варыянт мушкетэраў. У такой валтузьні вельмі проста праткнуць праціўніку нагу ці руку.

Дужа розьніліся варыянты стварэньня «пугача». Можна было ўзяць газавы балёнчык ад сыфона савецкага ўзору, забіць яго серай, прымацаваць цьвік і падпал. Іншы варыянт — аловак і ключ зь дзіркай. Самыя спакусныя «падрыўнікі» карысталіся выдранымі з трактароў трубкамі.

Быў у БССРаўскіх дварох і мясцовы «бэйсбол». Гульня такая: у ямку кладзеш мячык, адзін бітай падкідвае яго, іншы ловіць. Як схапіў — мусіш адбегчы на пэўную адлегласьць і кінуць мяч назад, твой супернік — адбіць.

Апагеем вайсковых гульняў савецкіх дзяцей была вайскова-патрыятычная гульня «Зарніца». Упершыню «вайнушка» прайшла ў 1967 г. у Севастопалі. Гульня была для 10—13 гадовых. Для старэйшых быў адпаведнік — «Арляня». Падчас гульняў узрывалі, стралялі. Часам нават выкарыстоўвалі тэхніку. Дарэчы, у чэрвені ў Ляхавічах адбылася берасьцейская абласная «Зарніца-2004». Яе праграма наступная: агляд строю, апэрацыя «Снайпэр», вайскова-спартовая эстафэта, мэдычны конкурс, конкурс баявых лісткоў, мастацкая самадзейнасьць. Адным словам, back to the USSR.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Трафілаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0