Чым бліжэйшая Алімпіяда, тым усё болей пераконваюся ў думцы, што адзінае на сьвеце спартовае мерапрыемства, дзе атлеты не ўжываюць допінгу, — менская лыжня на кубак прэзыдэнта.

Хоць ты зажрыся анаболікамі, хоць усе вены зашырай мэтамфэтамінамі, хоць ты абкурыся касякамі дарбэпаэтыну — усё роўна пераможа вунь той вусаты лыжнік. Іншая рэч у алімпійскім руху.

Там склалася парадаксальная сытуацыя: з аднаго боку, ад спартсмэнаў патрабуюць рэкордаў — прарываў за рамкі фізычных лімітаў арганізму гома сапіенса, а з другога — забараняюць прымаць рэчывы, якія б стымулявалі такія біялягічныя нонсэнсы. На сайце Сусьветнай фэдэрацыі шахмат прачытаў, што цяпер нават аматараў ходу фэрзя з Е2 на Е4 будуць правяраць на прысутнасьць нейкіх стымулятараў. Нонсэнс. Вядома, што скандынаўскія вікінгі здолелі захапіць усю Эўропу якраз дзякуючы таму, што абажраліся мухамораў.

Між тым, досьвед нашай суайчыньніцы Юліі Паўловіч дэманструе, што мы таксама не на абочыне прафэсійнага спорту. Нагадаю, што ў выніку экспэртызы на Алімпіядзе ў Солт-Лэйк-Сыты высьветлілася, што склад нейкага нандаранолу ў аналізе нашай шорт-трэкаўкі ў 380 разоў перакрыў норму. Гэта, як ні дзіўна, сьведчыць пра тое, што мы сапраўды ў кагорце спартовай эліты. У верасьні 2003 г. зьявілася інфармацыя аб тым, што ўжо створаны генны допінг. Уявіце сабе, што праз пару гадоў Мірнаму змогуць перасадзіць ген, які павялічыць моц яго ўдарнай рукі на столькі кабыліных сіл, што тае моцы хопіць, каб нейкі там Агасі вылецеў за корт. А Бялькевічу змогуць спэцыяльна пашырыць ныркі. Тады ён усе 90 хвілін гульні будзе заставацца на полі сьвежачком. Пры гэтым ня значыць, што ў Мірнага ў выніку прыёму допінгу другая рука высахне, а Бялькевічава жонка ад сэксуальнай безнадзёгі (эфэкт допінгу) пойдзе налева: зьмены ў адным органе арганізму ня будуць уплываць на іншыя.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0