Яўген скончыў І курс беларускай філялёгіі Гарадзенскага ўнівэрсытэту. 1 ліпеня яго і старэйшага на курс Алеся Курсевіча выключылі з унівэрсытэту за графіці на сьцяне «Спыніць русіфікацыю!» і «Зубр». Цяпер Яўген — у Зэльве, у бацькоў. Карэспандэнт «НН» зьвязаўся зь ім.
«НН»: Ці ёсьць шанцы, што Вас адновяць на факультэце?
ЯС: У пачатку жніўня мае сабрацца камісія й будзе перагляд справы. Спадзяюся, што мяне адновяць. Курсевіч жа наўрад ці будзе аднаўляцца, ён ужо нават забраў дакумэнты.
«НН»: А чаму перагляд? Вы падавалі нейкую заяву?
ЯС: 1 ліпеня адбылося пасяджэньне адміністрацыйнай камісіі, на якой разглядалася нашая справа. І ў той самы дзень нас выключылі з унівэрсытэту. Але пасяджэньне камісіі адбылося ў другой палове дня, а выключылі нас яшчэ ў першай. Мы з гэтымі пратаколамі пасяджэньняў прыйшлі да рэктара, і ён сказаў, што ўсё адбывалася безь яго, што ён будзе разьбірацца.
«НН»: Як паставіліся да вашага выключэньня на факультэце?
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Гутарыў Аркадзь Шанскі