Толькі за ліпень на Аршаншчыне пайшлі з жыцьця па ўласным жаданьні тры мужчыны.

У вёсцы Савішчына павесіўся 50-гадовы калгасьнік, які, паводле слоў сваякоў, стаміўся ад беспрацоўя. Хоць не працуе там амаль палова вёскі, дый тыя, хто робіць у гаспадарцы, зарабляюць па 20—60 тыс. рублёў. Яшчэ адзін 40-гадовы самагубца пакінуў запіску родзічам: «Прабачце, але не магу так жыць далей, калі ня ў стане забясьпечыць сям’ю». 30-гадовы вясковец застрэліўся, а ў перадсьмяротнай запісцы напісаў: «Не магу жыць у галечы, ня бачу будучыні». У сьледчых органах з гэтай нагоды зазначаюць, што самазабойцы з кожным годам маладзеюць. Яшчэ гадоў 5—7 таму суіцыд быў пашыраны сярод адзінокіх пэнсіянэраў зь мінімальнай пэнсіяй, у якіх не хапала сродкаў на жыцьцё. А вось за апошнія гады пачасьціліся выпадкі суіцыду сярод працаздольных мужчын. Прычын доўга шукаць ня трэба — высокі ўзровень беспрацоўя, беднасьць, пагалоўнае п’янства.

Яўген Жарнасек, Ворша

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0