Да 975-годзьдзя полацкага князя

Калі прыйдзе час ствараць праўдзівы нацыянальны Пантэон, дык мусім пачаць з Усяслава Чарадзея. Як хрысьціянства пачалося з нараджэньня Хрыста, так і Беларусь (як бы пры тым краіна ні называлася ў часе, між людзей і ў прасторы) пачалася з нараджэньня Ўсяслава. Нават міт пра зьяўленьне на сьвет полацкага князя падобны да міту Хрыстовага: містычнасьць нараджэньня (ад чарадзейства), да калыскі прыйшлі вешчуны, прырода падавала знакі — на небе зьявілася зьзяньне ў выглядзе зьмея. Так сьведчаць летапісы.

Вядома, не было б Рагвалода, полацкіх Ізяслава і Брачыслава — не было б і Ўсяслава Чарадзея. Гэтаксама, як перад Янкам Купалам былі Дунін-Марцінкевіч, Багушэвіч, Лучына.

Няпроста будавалася Полацкая дзяржава: нямала было ахвотнікаў на тутэйшыя багацьці. Шмат хто хацеў уладарыць на гэтых прыбытковых «транзытных» землях, кантраляваць шлях «з варагаў у грэкі». Менавіта Дзьвіна была той «трубой», за якую змагаліся валадары Ўсходняе Эўропы. Улічваючы тагачасныя транзытныя жарсьці, зразумела, чаму так часта ваяваў Чарадзей супраць Кіева і Ноўгараду — галоўных канкурэнтаў на «вараскім шляху». Моцнай краіны не бывае бяз моцнай эканомікі.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алесь Аркуш

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0