Рэжысэр Сэм Рэймі, які распачынаў сваю кар’еру хуліганскімі «Злобнымі мерцьвякамі», утульна адчувае сябе як аўтар гераічных коміксаў, прызначаных для сямейнага прагляду.

Карцінка шыкоўная і вылізаная, драйв не такі нахабны, шурпаты (і крыважэрны), затое ёсьць шчодрыя мэлядраматычныя рэфлексіі й багатыя атракцыёны.

Ворагам Чалавека-павука ў другой частцы выступае ашалелы доктар Актавіюс (Альфрэд Маліна), да сьпіны якога прыкляпаліся мэталічныя маніпулятары з разумовымі здольнасьцямі й кепскімі звычкамі. Адна з найбольш відовішчных звычак шчупальцаў — хапаць візгатлівых дзявулек, бабулек і пасажыраў мэтро і выкарыстоўваць іх у якасьці закладнікаў.

Натуральна, што перамагчы такога Васьмінога здольны толькі Чалавек-павук. Але ў ціхмянага Пітэра Паркера (Тобі Магуаер) сур’ёзныя праблемы: надчалавечыя схільнасьці мала сумяшчальныя з асабістым жыцьцём.

Пакуль Павук выратоўваў слабых, героя кідае нявеста (Кірстан Данст), да таго ж ва ўнівэрсытэце ў тайнага членістаногага адрастаюць акадэмічныя «хвасты». Мэлядраматычныя пакуты на гэтыя тэмы складаюць ладную частку экраннага часу, але нельга назваць іх дарэмнымі. Нечакана забаўнай падаецца сцэнка, калі Чалавек-павук едзе ў ліфце і скардзіцца выпадковаму спадарожніку на сваё цяжкае супэрмэнскае жыцьцё.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Чалавек-павук-2 (Spider-Man 2)

ЗША, 2004, каляровы, 127 хв.

Жанр: Комікс

Адзнака: 6,5 (з 10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0