Што творыцца зь беларускімі пісьменьнікамі?

Ці сьпеюць пад гэтым дахам, бы ананасы ў аранжарэі, таленты, як на гэта спадзяваўся Кароўеў у дачыненьні да расейскіх пісьменьнікаў?

Без сумневу.

Але паставім пытаньне другім бокам: ці ёсьць магчымасьць у беларускага чытача прачытаць створаныя ананасамі шэдэўры?

Без сумневу — але калі чытач будзе ганяцца за шэдэўрамі, высалапіўшы язык, як супрацоўнік Скотланд Ярду за пэрсанажам Грэма Грына.

Ня ведаю, ці справядлівыя нараканьні на тое, што беларусы ня хочуць чытаць па-беларуску. Можа, і не: аказалася ж паводле перапісу, што больш за сорак працэнтаў беларусаў карыстаюцца беларускай у побыце, — а хто б рашыўся такое сьцьвярджаць?

Завагаўся б нават Зянон Станіслававіч). Аднак можна сказаць напэўна, што беларусы ня хочуць чытаць па-беларуску (як і па-расейску) другаснай белібярды. Калі б усе беларускія рэдактары мелі такі ж дасканалы літаратурны густ, як, напрыклад, Даніла Жукоўскі, дык тыя бяздольныя часопісы, якія рэклямаваліся па «Ладзе» слоганам «Чытай сваё», меліся б выходзіць або раз на пяцігодку, або зь цяперашняй пэрыядычнасьцю, але з пустымі старонкамі (загортваць нешта ў такія старонкі было б больш экалягічна дзякуючы адсутнасьці шкоднай друкарскай фарбы, дарэчы).

Але вартыя кнігі ёсьць, і, у парадку чытацкай салідарнасьці, хацелася б падзяліцца зьвесткамі пра тры такія, што пакручастымі шляхамі трапілі да мяне. Ні адна зь іх не прадаецца ў кнігарнях. Ні адна ня мае дачыненьня да афіцыёзу, дэмагогіі ці парнаграфіі. Ні адна ня можа быць перакладзена на расейскую, хаця і з розных прычынаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Наталка Бабіна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0