У апошні тыдзень адносіны паміж Грузіяй і Абхазіяй сталіся яшчэ больш напружанымі.

Падчас сваёй паездкі ў ЗША прэзыдэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі чарговы раз папярэдзіў расейцаў устрымацца ад вандровак у Абхазію і загадаў страляць па ўсіх суднах, што будуць намагацца бяз санкцыі Тбілісі патрапіць на абхаскае ўзьбярэжжа. «Расейцы мусяць зразумець, што гэта ня месца адпачынку, а зона ваенных дзеяньняў, дзе на пляжы гулялі ў футбол галовамі грузінаў». Масква — а 70% жыхароў Абхазіі прынятыя ў расейскае грамадзянства — адгукнулася адразу ж: Дзярждума зрабіла заяву, у якой папярэдзіла, што падобныя дзеяньні будуць расцэньвацца як «варожы акт з усімі наступнымі вынікамі». Кіраўнік МУС непрызнанай рэспублікі Ігар Ахба ў чацьвер заявіў аб жаданьні Абхазіі яшчэ больш шчыльна супрацоўнічаць з Расеяй, асабліва ў пытаньнях абарончай палітыкі і валюты. Саакашвілі ж паабяцаў, што праз 3—4 гады, калі абхаская сытуацыя залагодзіцца, на тэрыторыі Сакартвэла ня будзе ніводнага расейскага вайскоўца. На чыім баку беларускія палітыкі?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Будкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0