Як беларуская дыпляматыя працуе на Ўсходзе

27—29 ліпеня нашу краіну з афіцыйным візытам наведаў прэзыдэнт Судану Амар Хасан Ахмад аль-Башыр. Чаму беларусы, якія перажылі Хатынь і Курапаты, сустракаюць хлебам-сольлю кіраўніка краіны, які паліць хатыні ў сваёй краіне?

«Краіна бязьмежных магчымасьцяў» (БелТА) зьдзіўляе, сярод іншага, здольнасьцю ўраду дзяліць сваіх грамадзянаў на гатункі і вынішчаць непажаданую катэгорыю.

У часе больш чым дваццацігадовай вайны з карэннымі народамі поўдня краіны загінула каля двух мільёнаў чалавек. 2000 г. быў адзначаны правядзеньнем фактычнага генацыду ў Нубіі. Сёлета Судан зноў не сыходзіць зь першых старонак друку з прычыны трагедыі ў Дарфуры — заходніх раёнах краю. Праўрадавая міліцыя вынішчае тамака сялянаў, якім не пашчасьціла нарадзіцца з належным колерам скуры ды размаўляць на «нармальнай» арабскай мове. Заходняя прэса называе пляны аль-Башыра ў стварэньні «арабскага» Судану расісцкімі.

У такой сытуацыі хартумскаму лідэру прыйшлося даспадобы менскае запрашэньне: хоць куды, абы ў Эўропу. А А.Лукашэнка не шкадаваў словаў пра квітнеючую прышласьць Судану.

Беларускія дыпляматы апраўдваюць афрыканскую палітыку Беларусі старым нямецкім словам «Realpolitik». Маўляў, ня толькі мы сябруем з Суданам, але й Штаты маюць за хаўрусьнікаў сумнеўныя рэжымы кшталту Саудаўскай Арабіі — за пэўныя для сябе выгоды.

Што ж карыснага мы можам атрымаць ад сапраўды далёкай краіны, дзе пачынаючы з 1956 г. амаль няспынна ідзе вайна? «БДГ» назвала «экстравагантнай» заяву беларускага й суданскага бакоў аб магчымасьцях супольнага асваеньня нафтагазавых радовішчаў. Калегі ня вераць у нашы тэхналягічныя, кадравыя і рэсурсавыя мажлівасьці. Мне ня хочацца так скептычна ставіцца да нашага патэнцыялу. Але які павінен быць першы крок у працэсе асваеньня тых радовішчаў, разьмешчаных у раёнах пражываньня мяцежнага насельніцтва? Пацыфікацыя, або «зачыстка» іх. Які ўвогуле сэнс весьці перамовы пра радовішчы, якія кантралююцца ня ўрадам, а яго ўзброенымі апанэнтамі?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Рак

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0