«Слон» («Elephant»)

ЗША, 2003, каляровы, 81 хв.

Жанр: Драма

Адзнака: 7 (з 10)

Разьня ў школе Калумбіны ўжо падштурхнула Майкла Мура да стварэньня дакумэнтальнай стужкі. Гас ван Сэнт прапануе ўляўрэачаную ў Канах ігравую вэрсію страшных падзей, убачаную вачыма звычайных школьнікаў — сьведкаў, ахвяраў — і забойцаў.

Тлумачэньні быццам бы на паверхні: перад разьнёй падлеткі гуляюць у кампутарную стралялку, замаўляюць зброю праз Інтэрнэт, глядзяць фільм пра Гітлера і цалуюцца ў душы. Ван Сэнт ня быў бы ван Сэнтам, калі б не ўказаў на гамафобію, якая спараджае нянавісьць. Сама назва карціны «Слон» спасылаецца на аднайменную дакумэнтальную стужку пра канфлікт у Паўночнай Ірляндыі і на мультфільм «Слон ніколі не забывае» пра помсьлівую жывёлу.

Але галоўнае — не паверхня падзей, а тое, як гэта зроблена — і якіх эмоцый дамагаецца рэжысэр.

Гледачы, знаёмыя з творчасьцю Аляксея Германа, ня зьдзівяцца доўгім плянам, калі камэра ідзе за героем, паварочваецца, адхіляецца, вяртаецца да пэрсанажа.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0