Беларусам ёсьць чаму павучыцца ў Судане.

Артыкул Сяргея Рака «Пошук братоў па розуме працягваецца» выклікае ў мяне пэўныя пярэчаньні. Адна справа Башар, які «паліць хатыні ў сваёй краіне» і сябруе з Бэн Ладэнам (Судан называюць радзімай «Аль-Каіды»). Другая — сам Судан, краіна старажытнай цывілізацыі, якая ня зводзіцца да рабаўладаньня і не зьяўляецца «спадчынай старажытнаэгіпэцкай цывілізацыі». Суданцы ўжо ў часы фараонаў будавалі свае ўласныя гарады, піраміды, мелі сваю старажытную сыстэму пісьма, якая дасюль не расчытана.Таму яны заўсёды супраціўляліся інтэграцыі з паўночным суседам. Беларусам ёсьць чаму павучыцца ў Судане. Тым больш што пэўная традыцыя ўжо маецца. Яшчэ ў XIX ст. Судан наведваў Язэп Сянкоўскі, беларус паходжаньнем, бацька расейскага ўсходазнаўства. Другі ліцьвін, Максім Рыль, ачольваў суданскі касьцёл. У пачатку мінулага стагодзьдзя сюды ў якасьці агранома прыяжджаў Раман Скірмунт.

Усяслаў Шатэрнік, Менск

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0