Ад Алімпіяды ў беларусаў пакуль дваякае ўражаньне.

З аднаго боку — ідэалягічны прэсынг, Плян, завочнае спаборніцтва з героямі жніва, што страшна надакучыла. Зь іншага боку — сфэра чыстых эмоцый. Вось у выходныя краіна шчыра хварэла за цяжкаатлета Віталя Дзербянёва і фэхтавальшчыка Зьмітра Лапкеса.

Запомнілася, як апошні ў тайм-аўце двубою за трэцяе месца разгублена пытаў трэнэра: «Што мне рабіць, што рабіць?» Сытуацыя з Лапкесам агаліла яшчэ адну праблему — брак фінансаваньня. У інтэрвію журналістам Зьміцер сказаў пра «мора» грашовых праблем. А ў нас заяўляецца пра пільную ўвагу да спорту.

Гісторыя з баксёрам Сяргеем Быкоўскім наагул бязглуздая. Ураджэнец Віцебску прыехаў у Атэны «першым запасным»: ён мусіў замяніць украінскага калегу, якога мэдыцынская камісія не дапусьціла да турніру. Але высьветлілася, што ў Сяргея… няма акрэдытацыі. Штаб беларускай дэлегацыі проста не парупіўся яе зрабіць. Напэўна, там былі занятыя нечым больш важным.

Дэкляраваны ўладамі плян па мэдалях у першыя дні Гульняў праваліўся. Лапкес, Дзербянёў, стралок Канстанцін Лукашык не ўзялі заплянаваных беларускім кіраўніцтвам узнагародаў. Алена Попчанка ня трапіла ў фінал кароннай дыстанцыі на 200 мэтраў вольным стылем. Макс Мірны і Ўладзімер Ваўчкоў ужо ня возьмуць «заплянаванае» бронзы — яны выбылі ў другім крузе парнага разраду. Дурное гэта — плянаваць узнагароды.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0