Каманда наша выступае пад неканвэрсоўным сьцягам з пахавальным арнамэнтам.

Камэнтатары няўцямна размаўляюць на мове расейскай правінцыі. Але мы ўжо там, змагаемся за мэдалі. Калісьці пройдуць і па нашых стадыёнах атлеты ўсіх краін.

Адкрыцьцё Атэнскай Алімпіяды сталася сапраўдным трыюмфам антычнасьці — у сучасную кампутарную эпоху. Гэта трыюмф антычнага шоў-бізу.

Пятніца, 13-га, не расчаравала сваім урачыстым і неверагодным відовішчам.

Бубеншчыкі, якія заклікаюць мінулае. З экранаў стадыёну глядзіць на нас старажытны музыка: антычнасьць вырываецца зь віртуальнасьці бубенным боем. Агнявыя алімпійскія кольцы на цёмнай вадзе вялізнага басэйну злучаюць дзьве магутныя стыхіі.

Аграмадная статуя распадаецца на кавалкі — нараджае мужчынскі торс, курас; а на паверхні кожнага з кавалкаў — відэакліпы з выявамі людзей і народаў. Чырвоны кентаўр з кап’ём.

Відовішча гадзіньніка-клепсыдры разгортвае карціну гісторыі ад старажытнасьці да нашых дзён: Эдып і Сьфінкс, Эгіпэт, Алімпійскія гульні. І хаця на стадыёне знайшлося месца вобразам праваслаўнай царквы — сьвятарам і храмам, гэта вяртаньне антычнасьці. Гэта паганства і культ цела.

Толькі цела ў сучаснасьці тэлевізійнае. Віртуальнай і падманлівай выглядае сьпіраль ДНК, што нараджаецца з хісткага зьзяньня Шляху Продкаў, створанага лазэрамі на кроплях вады. Як неверагодным гучыць віншаваньне касманаўтаў з арбіты. Як кампутарнай, «арнамэнтальнай» зоркай глядзіцца Б’ёрк, што сьпявае на Алімпіядзе. Ды-джэй мантажуе музыку — як у няпэўным сьвятле начных клюбаў.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0