У Беларусі гульня ў го асацыюецца з кропкамі, якія на перапынках малююць у сшытку школьнікі.

Прынцып го — заваёва прасторы, і тут гульня мае больш ваенны характар, чым шахматы. Але наймацнейшыя беларускія гульцы ў го — цывільныя. Іх пакуль нямнога: чалавек 50 у Менску, адзінкі за Менскам. Але ж і даведаліся пра новую гульню ў Беларусі нядаўна, у 1970-я, дзякуючы публікацыям у маскоўскім часопісе «Наука и жизнь».

Пачынаюць у го чорныя. Камяні, падобныя да гузікаў, ставяцца на скрыжаваньні клетак. Ад гульцоў патрабуюцца цярплівасьць, псыхічная раўнавага і пачуцьцё меры.

Го — мастацтва Ўсходу, блізкае значэньнем да ікебаны ды чайных цырымоній. У шахматах дамінуе лёгіка, гульцы ж у го мусяць задзейнічаць інтуіцыю, уключыць абодва паўшар’і мозгу. Кампутарам перабраць усе варыянты ў го не пад сілу, і машыны, як і ў японскіх шахматах сёгі, саступаюць людзям.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

ВР

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0