50-годзьдзе Лукашэнкі

Аматар песень Пахмутавай, савецкіх тэмпаў разьвіцьця эканомікі і школьнай дзесяцігодкі Аляксандар Лукашэнка ня можа справіць свой 50-ы бёзднік адпаведна савецкім канонам. Ганьба!

«Вярні маю краіну, чувак». Гэтак называецца кніжны блякбастэр левага рэжысэра Майкла Мура. На яго старонках ляўрэат Канскага фэстывалю абвінавачвае Буша-юніёра ў здрадзе духу добрай старой Амэрыкі часоў welfare state. На месцы фаната рэанімацыі саўка я б напісаў нешта падобнае на адрас ППРБ: «Вярні маю краіну, Лука».

Калі б сапраўды АРЛ намагаўся аднавіць Саюз, усё было б інакш у гэтыя апошнія дні жніўня. Якая цудоўная атмасфэра дамінавала б ва ўсіх офісах краіны, і ў прыватнасьці на Карла Маркса, 38! Зранку прафсаюзьніца Шура арганізавала б каля ўваходу ў ліфт палюдзьдзе: «Так, Навумаў, вы ведаеце, што сёньня ў шэфа палціньнік? З вас пяць рублёў на торт!» — «Я ўжо здаваў». — «Як жа, здаваў! У мяне ўсё памечана. Так, а вы куды паперліся, Навіцкі?»

Праца ва ўсёй краіне перайшла ў рэжым аўтапілёта. Бамбардавальнікі NATO раз за разам залятаюць з боку Літвы ў нашу прастору — з боку МЗС ніводнага пратэсту. Апазыцыянэры, якія пабудавалі дзяжурны ланцуг неабыякавых людзей вакол замку «чырвона-зялёнага Дракулы», зьдзіўляюцца, што іх ніхто не вінціць. Адзінокі мент, які сачыў за імі, устаў і хутка зьбег: паслалі ў «Цэнтральны», бо, як заўсёды, рыхтуючы фуршэт, забыліся пра запівон. Усе спробы наладзіць сэлектарную сувязь з калгасамі праваліліся: там адзначаць сьвята пачалі з абеду.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0