Гэтая карціна яшчэ не закуплена менскім кінапракатам празь фінансавыя складанасьці, але ўвагі вартая.

Фільм ужо даступны на відэа і DVD.

Здаўна ідзе барацьба паміж сіламі Сьвятла і Цемры. Паводле Сяргея Лук’яненкі, за злом сочыць Начная варта, а за дабром — вядзьмарская Дзённая. Нечаканкай зьяўляецца тое, што сёньняшнія абаронцы дабра служаць у Гарсьвятле, а зло хаваецца ў прыцемку маскоўскіх цырульняў (Ільля Лагуценка) ці выстаўляе сябе на эстрадзе (Жанна Фрыске з гурту «Бліскучыя»).

Сцэнар фільму ўзмоцнены мэлядраматычнай лініяй згубленага й знойдзенага сына, але кіруецца першай часткай аднайменнай кнігі. Антон Гарадзецкі, апэратыўнік Начной варты, палюе на незарэгістраваных вампіраў і на падказкі савы Вольгі суцяшае самотную жанчыну з чорнай варонкай праклёну над галавой. Герой Канстанціна Хабенскага да болю нагадвае чарговага «мянта» з папулярных расейскіх сэрыялаў, толькі замест пісталета ў героя ліхтарык. А вось ягоны шэф — Вялікі Гесэр у выкананьні Ўладзімера Мяншова — гэта тыповы гаспадарнік-вяшчун з мудрымі звычкамі «намесьніка міністра СССР».

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Андрэй Расінскі

«Начная варта» («Ночной дозор»)

Расея, 2004, каляровы, 115 хв.

Жанр: Містычны баявік

Адзнака: 6,5 (з 10)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0