Папярэдняя рэкляма не выклікала падазрэньняў, дый назва канцэрту была максымальна бяскрыўдная і ня ўтрымлівала слова «Ліцэй».

Аднак 27 жніўня а 14-й гадзіне дырэкцыя клюбу дала загад вынесьці на вуліцу бубны, пазычаныя Алегам Дземідовічам з «NRM». На ўваходзе паставілі ахоўніка, каб той усім паведамляў без тлумачэньня прычын, што канцэрту ніякага ня будзе. Прэзэнтацыя дыску «Я люблю Ліцэй: Веру ў цябе!» ў «Бліндажы» была адмененая за пяць гадзінаў да пачатку. Гэта была ўжо другая спроба правесьці імпрэзу. 14 траўня «Рэактар» зьняў канцэрт з праграмы за тры дні да правядзеньня.

Ад супрацоўнікаў клюбу «Бліндаж» мы пачулі некалькі вэрсій падзеяў. Паводле адной зь іх, з раніцы завіталі ў клюб з упраўленьня культуры Фрунзэнскага раёну, запыталіся, што гэта за канцэрт, і сказалі, што «ён у праграме ня мусіць быць. Інакш у вас могуць зьявіцца праблемы». На гэта супрацоўнік «Бліндажу» адправіўся высьвятляць падрабязнасьці ва ўпраўленьне, дзе яму ветліва адмовіліся даваць тлумачэньні.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

(Ліцэіст)

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0