Фальсыфікацый выбараў ня трэба. Дваццаць пяты кадар выступу прэзыдэнта забясьпечвае яму масавую падтрымку і, як вынік, чарговую элегантную перамогу.

Каму як, а мне з маналёгу Яго Вялікасьці ад 7 верасьня больш за іншае запала ў памяць асацыяцыя краіны з сасудам: «Я ўсе гэтыя гады ашчадна і з хваляваньнем нясу перад сабой на сваіх руках гэты сьветлы хрустальны сасуд, імя якому Беларусь. Нясу, баючыся яго ўпусьціць, таму што вельмі ўжо ён крохкі і ўразьлівы».

Запала таму, што ніхто ў гісторыі, наколькі, прынамсі, я ведаю, не параўноўваў сваёй краіны з сасудам. Увогуле з посудам — начнымі гаршкамі, піўнымі куфлямі, газоннымі вазамі, плястыкавымі бутэлькамі і г.д.

Гістарычна склалася, што візуальны шэраг нацыянальных брэндаў вельмі прымітыўны — жывёла (сымбаль мужнасьці), дзяўчына (эратызм і прыгажосьць), маці або бацька (традыцыя і род), прадукт галоўнай галіны гаспадаркі (крыніца выжываньня).

Адпаведна, у Беларусі гэты гербарый выглядае наступным чынам: зубр, сінявокая Алеся, партызанская мадонна і бульба.

І раптам — сасуд. Пры гэтым відавочна, што сасудная тэма не была імправізацыяй накшталт «ператраху парлямэнту». Працуючы над тэкстам бацькаўскага прагону, сьпічмэйкер наўмысна ўключыў яе ў тэкст. Наўмысна, таму што яго прафэсійнай задачай — як усякага піяршчыка — было пазыцыянаваньне кліента ў станоўчым сьвятле шляхам стварэньня сымбалічнай сувязі з пазытыўнымі рэчамі і зьявамі.

Чаму ў такім разе ня зубр, ня бульба, а сасуд?

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Лёлік Ушкін

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0