Брак густу й схільнасьць да халтуры — звычайныя рэчы ў культурным жыцьці цяперашняе беларускае дзяржавы.

Можна, вядома, пераканаць публіку ў тым, што пачварны і з эстэтычнага, і з этычнага, і з экалягічнага пунктаў гледжаньня будаваны паркінг на Нямізе — гэта хораша. Можна нават паўдня круціць па тэлеканале «Лад» расейскую «Культуру», дадаваць «Euronews» ды прылепліваць нафталінавага індыйскага кіно і таксама выдаваць гэта за культурнае дасягненьне. Але калі культуртрэгеры ад лукавага пачынаюць гуляцца з нацыянальнымі сьвятынямі — баліць. Баліць ад таго цывілізацыйнага заняпаду, які пачаўся ў Беларусі дзесяцігодзьдзе таму.

Вось, здаецца, добрая была ініцыятыва выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя» — шырэй пазнаёміць беларусаў з унікальным помнікам нашага пісьменства, якому тысяча гадоў, — Тураўскім Эвангельлем. Выдалі. Кнігу «Тураў. Тураўскае Эвангельле». І выйшла нязграбная халтура за глянцавым эрзацам. Ну хай бы выдаўцы і тыя, хто рэклямаваў гэтую новую кніжку, глянулі, што выдавалася да іх. Дазволю сабе прывесьці тут кароценькую бібліяграфію: Туровское Евангеліе одіннадцатого века. — СПб., 1868 (хромалітаграфія); Туровское Евангеліе одіннадцатого века / рэд. текста і объяснения П.А.Гильтенбандта. — Вильна, 1869; Сводный каталог славяно-русских рукописных книг, хранящихся в СССР. ХІ—ХІІІ вв. — Москва, 1984. — С.50—52; Гісторыя беларускага мастацтва. Т.1. — Менск, 1987. — С. 90—91; Нікалаеў М. Палата кнігапісная. — Менск, 1993; Ілюмінацыя Тураўскага Эвангельля ХІ ст. // Беларускі гістарычны агляд. 1994. Т.5, сш. 1(8).

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Сяргей Харэўскі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0